Квэст-гульня «У пошуках скарбу Караткевіча»

30.03.2022

30 сакавіка вучні 4 «А» класа Бабініцкай сярэдняй школы наведалі музей Ул. Караткевіча.

    Іх сустрэлі вельмі прыемныя і гасцінныя экскурсаводы. Яны падрыхтавалі для дзяцей квэст-гульню «У пошуках скарба Караткевіча». Вучням вельмі спадабалася, што можна было самім пераходзіць з залы ў залу, разглядаць розныя прадметы, а некаторыя з іх можна было ўзяць у рукі. Дзецям дазволілі нават пасядзець за сталом пісьменніка. Вучні ў цікавай і займальнай форме пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю знакамітага земляка. А на прыканцы экскурсіі ўсіх чакаў смачны сюрпрыз. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя такім правядзеннем вольнага часу.